con.ico"> @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Беларусь №002

Падзеі

У памяшканні брэсцкага штаба А. Мілінкевіча знайшлі “жучок”. Пра падслухоўваючае прыстасаванне паведамілі ананімы, якiя назвалiся афiцэрамi Камiтэта дзяржаўнай бяспекi. Праведзенымi мерапрыемствамi «жучок» сапраўды быў выяўлены. Ён быў усталяваны ў электрычнай разетцы ў цэнтральнай залi штаба. Жучок мае маркiроўку “400–470” — гэта частата на якой ён працуе. Яго сапраўды можна было чуць на наступных частотах: 396,07 WFM, 404,67 WFM, 417,5 WFM, 418,56 WFM, 430,26 NFM, 834,93 WFM, 968,34 NFM.

Студэнтам адключаюць доступ у Інтэрнэт. У Менску ў БНТУ поўнасцю адключылі сеціва (Інтэрнэт) ва ўсіх інтэрнатах і навучальных карпусах да 20-га сакавіка.

Канфіскаваныя 28 000 агітацыйных матэрыялаў А. Мілінкевіча. Жлобінскія міліцыянты затрымалі машыну В. Карніенкі і прымусілі яго праехаць да раённага упраўлення унутраных спраў. Там з машыны былі канфіскаваныя перадвыбарчая праграма і агітацыйныя улёткі А. Мілінкевіча агульнай колькасцю 28 000 экзэмпляраў.

Цытаты

Казулін упэўнены, што беларуская ўлада “трымаецца на штыках”. Былы рэктар БДУ лічыць, што рыхтуецца сілавы сцэнар, бо іншага выхаду Лукашэнка не мае. «Поэтому сегодня все то, что происходит, мы видим, что у него уже понос. Понос в прямом и переносном смысле слова»,— заявіў апазіцыйны кандыдат у Прэзідэнты.

Марпехі не здаюцца! (Невядомы каментатар на сайце А. Казуліна)

Мілінкевіч павіншаваў жанычын са святам: “Шчыра віншую Вас са святам Вясны – днём 8 сакавіка. Выдатна, што ёсць яшчэ адна магчымасць сказаць Вам дзякуй за тое, што Вы ўпрыгожваеце нашае жыццё сваёй дабрынёй, мудрасцю, душэўнай цеплынёй і ўсмешкай. Нягледзячы на цяжар штодзённых клопатаў і хваляванняў, Вы заўсёды бязмежна прыгожыя”.

Факты

У гэтым годзе беларусы запоўнілі падатковых дэкларацый на 8.5% меней. Гэта значыць, што амаль 14 500 грамадзян Беларусі, падаваўшых звесткі аб агульным гадавым адходзе ў 2005 г. сёлета гэтага не зрабілі.

У Беларусі на 4% павысіўся кошт на газ для прадпрыемстваў. Кошт на газ ужо павышаўся ў 2005 г., тады ён вырас на 7.5%. Пачынаючы з 2004 г. газ для беларускіх прадпрыемстваў падаражаў на 24.2%.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь Словы: выбары, Беларусь, навіны, electionsbelnews.info/keyword/news/">news, Belarus

@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@
Каментары Адключаныя



@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@