Код кнопкі
<a href="http://www.belnews.info/" title="Навіны і апошнія падзеі. Штодзённы дайджэст. Беларусь палітычная">
<img src="
" border="0" title="Навіны і апошнія падзеі. Штодзённы дайджэст. Беларусь палітычная"
alt="Навіны і апошнія падзеі. Штодзённы дайджэст. Беларусь палітычная"><a>
Mar. 07, 2006 // 16:50 | Каментары (0)
Навіны выбараў. Віцебск №002
Падзеі
У берасцейскім штабе Аляксандра Мілінкевіча знойдзена прыстасаваньне для сакрэтнага праслухоўваньня. 6 сакавіка кіраўнік штабу Зьміцер Шыманскі атрымаў ананімны ліст па электроннай пошце ад людзей, якія назваліся супрацоўнікамі КДБ. Аўтары ліста паведамілі, што супраць прыхільнікаў Мілінкевіча рыхтуецца правакацыя, што ў памяшканьне могуць падкінуць зброю і што яно праслухоўваецца, а таксама назвалі месца ўстаноўкі мініятурнага радыётэлефона. Прыстасаваньне для праслухоўваньня сапраўды было знойдзена.
Цытаты
“Мы спыняем такія выпадкі, калі неабгрунтавана затрымліваюць прадукцыю, за якую Цэнтравыбаркам заплаціў грошы. Атрымліваецца абсурд, што ЦВК грошы плаціць, а дзяржаўныя органы потым затрымліваюць гэтую прадукцыю. Гэта, канечне, непарадак”.
Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік
Людзі
У Магілёве міліцыя затрымала палітыка Анатоля Лябедзьку. Кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька прыехаў у Магілёў для правядзеньня сустрэчаў з выбаршчыкамі як давераная асоба Аляксандра Мілінкевіча. Пасьля сустрэчы з выбарцамі на плошчы каля дыягнастычнага цэнтру да Анатоля Лябедзькі падышлі супрацоўнікі міліцыі і папрасілі яго прайсьці ў пастарунак. Ён адмовіўся. Тады яго сілай даставілі ў Ленінскі РАУС.
Факты
У дзяржаўных установах Віцебску адмаўляюцца разьмяшчаць агітацыйныя матэрыялы пра Мілінкевіча. Кожны з трох райвыканкамаў Віцебска вызначыў я месцы, дзе мусіць вісець агітацыя да прэзыдэнцкіх выбараў. Але старшыня Кастрычніцкага райвыканкаму аддаў адмысловае распараджэньне не разьмяшчаць матэрыялы пра Мілінкевіча, бо на ўлётках і буклетах надрукаваныя словы “новы прэзыдэнт”.
Абвесткі
У інтэрнэце пачынаецца кампанія ў падтрымку Аляксандра Мілінкевіча
Акцыя мае на мэце стварэньне альтэрнатывы афіцыйным канцэртам “За Беларусь”. Арганізатары заклікаюць музыкаў, кампазытараў і сьпевакоў дасылаць на інтэрнэт-сайт Аляксандра Мілінкевіча milinkevich.org паведамленьне пра сябе, а таксама музычную кампазыцыю альбо песьню.
Спампаваць версію для друку (PDF)
Mar. 07, 2006 // 21:04 | Каментары (0)
Навіны выбараў. Беларусь №002
Падзеі
У памяшканні брэсцкага штаба А. Мілінкевіча знайшлі “жучок”. Пра падслухоўваючае прыстасаванне паведамілі ананімы, якiя назвалiся афiцэрамi Камiтэта дзяржаўнай бяспекi. Праведзенымi мерапрыемствамi «жучок» сапраўды быў выяўлены. Ён быў усталяваны ў электрычнай разетцы ў цэнтральнай залi штаба. Жучок мае маркiроўку 400–470 — гэта частата на якой ён працуе. Яго сапраўды можна было чуць на наступных частотах: 396,07 WFM, 404,67 WFM, 417,5 WFM, 418,56 WFM, 430,26 NFM, 834,93 WFM, 968,34 NFM.
Студэнтам адключаюць доступ у Інтэрнэт. У Менску ў БНТУ поўнасцю адключылі сеціва (Інтэрнэт) ва ўсіх інтэрнатах і навучальных карпусах да 20-га сакавіка.
Канфіскаваныя 28 000 агітацыйных матэрыялаў А. Мілінкевіча. Жлобінскія міліцыянты затрымалі машыну В. Карніенкі і прымусілі яго праехаць да раённага упраўлення унутраных спраў. Там з машыны былі канфіскаваныя перадвыбарчая праграма і агітацыйныя улёткі А. Мілінкевіча агульнай колькасцю 28 000 экзэмпляраў.
Цытаты
Казулін упэўнены, што беларуская ўлада “трымаецца на штыках”. Былы рэктар БДУ лічыць, што рыхтуецца сілавы сцэнар, бо іншага выхаду Лукашэнка не мае. «Поэтому сегодня все то, что происходит, мы видим, что у него уже понос. Понос в прямом и переносном смысле слова»,— заявіў апазіцыйны кандыдат у Прэзідэнты.
Марпехі не здаюцца! (Невядомы каментатар на сайце А. Казуліна)
Мілінкевіч павіншаваў жанычын са святам: “Шчыра віншую Вас са святам Вясны – днём 8 сакавіка. Выдатна, што ёсць яшчэ адна магчымасць сказаць Вам дзякуй за тое, што Вы ўпрыгожваеце нашае жыццё сваёй дабрынёй, мудрасцю, душэўнай цеплынёй і ўсмешкай. Нягледзячы на цяжар штодзённых клопатаў і хваляванняў, Вы заўсёды бязмежна прыгожыя”.
Факты
У гэтым годзе беларусы запоўнілі падатковых дэкларацый на 8.5% меней. Гэта значыць, што амаль 14 500 грамадзян Беларусі, падаваўшых звесткі аб агульным гадавым адходзе ў 2005 г. сёлета гэтага не зрабілі.
У Беларусі на 4% павысіўся кошт на газ для прадпрыемстваў. Кошт на газ ужо павышаўся ў 2005 г., тады ён вырас на 7.5%. Пачынаючы з 2004 г. газ для беларускіх прадпрыемстваў падаражаў на 24.2%.
Спампаваць версію для друку (PDF)
Mar. 07, 2006 // 21:45 | Каментары (0)