Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Віцебск №001

Падзеі

Арыштаваны наклад “Народнай Волі", прысьвечаны падзеям 2 сакавіка! Прычынай затрыманьня “Народнай Волі” стаў зьмест апошняга нумару. Артыкулы “2 сакавіка, Менск, “Усебеларускі народны хапун”, “Чорны чацьвер”, “Стралялі”, а таксама шматлікія фатаздымкі паведамлялі падрабязнасьці падзеяў зьбіцьця Аляксандра Казуліна. Газэта надрукавала і поўны выступ Аляксандра Казуліна, які быў скарочаны падчас трансьляцыі на першым канале БТ. Згаданы нумар “Народнай Волі” выйшаў накладам 250 тысяч асобнікаў. Яго затрымалі ў мінулую суботу на тэрыторыі Дубровенскага раёну яго пры перавозцы ў Менск з друкарні Смаленску.

Цытаты

Старшыня віцебскай ўчастковай камісіі № 52 спадарыня Шубіна аддала загад выдаліць маё прозьвішча з выбарчых сьпісаў. Менавіта на гэтым участку я галасаваў на парлямэнцкіх выбарах у 2004-м годзе, і тут жа выконваў функцыі назіральніка. Тым самым часам распаўсюджваў у Першамайскім раёне Віцебску ўлёткі з заклікам не хадзіць на датэрміновае галасаваньне, і атрымаў за гэта пакараньне — 10 сутак арышту. Менавіта мая грамадзкая актыўнасьць у часе мінулых выбараў сталася падставай для таго, каб выкрасьліць мяне са сьпісу віцебскіх выбарцаў. Валеры Шчукін

Людзі

Дэпутат гарсавету Вольга Карач павіншавала віцебскіх жанчын з Міжнародным днём жаночай салідарнасьці імя Клары Цэткін. 30 000 віншаваньняў віцяблянкі знайшлі ў сваіх паштовых скрынях.

Абвесткі

Тыя, хто цікавіцца працэдурай Народнага галасавання, могуць зьвяртацца да Уладзіміра Плешчанкі (каля “Сіняга дома”, панядзелак і чацьвер, 11.00–13.00).

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Віцебск

Каментары Адключаныя