Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Беларусь №001

Падзеі

ЦВК не акрыдытаваў міжнароднымі назіральнікамі лідэра СПС М. Белых і дэпутата дзяржаўнай думы РФ В. Рыжкова. Сакрата ЦВК лазавік заявіў, што статус міжнародных назіральнікаў гэтым грамадзянам Расеі прадастаўлены быць не можа.

На кандыдата ў Прэзідэнты Аляксандра Казуліна ўзбуджана дзве крымінальныя справы. Адна справа па артыкулу 339 ч. 2 КК Рэспублікі Беларусь (злоснае хуліганства) за спробу прайсці ў прэссцэнтр, другая — 339 ч. 1 (хуліганства) за разьбіты партрэт Лукашэнкі.

Выступы Казуліна і Мілінкевіча зноў падвергнутыя цэнзуры. З паведамлення Казуліна выразалі цытаты аб камандзіры СОБР Паўлючэнка і асабістыя характарыстыкі дзеючага прэзідэнта. З выступу Мілінкевіча зніклі каментары адносна выказвання Лукашэнкі аб жыцці Ф. Скарыны ў Пецярбурзе.

Цытаты

Казулін заклікаў жыхароў Гародні прыехаць у Менск 19 сакавіка ці выйсьці ў на вуліцы ў сваім горадзе. Яго прэсс-сакратара патлумачыла: «он призвал граждан Беларуси, которые будут голосовать не за Лукашенко, продемонстрировать то, как их много, своим присутствием на улицах столицы. Но сделать это мирно, не поддаваясь на провокации. Может, даже цветы милиции дарить». Генадзь БУРАЎКІН, паэт: “Лічу: мы ўжо — як нацыя, як народ — вартыя таго, каб кіраўніком быў чалавек высокаадукаваны, маральны, культурны...”

Факты

32 878 дзяцей сустрэлі год Маці без мамы! Амаль у палове выпадкаў сіротамі робяцца дзеці нарадзіўшыяся ў бацькаў, якія гадавалісяў няпоўных сем’ях або зусім без бацькоў.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь Словы: Беларусь, навіны, выбары, Belarus, elections, news

Каментары Адключаныя