TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь

Аб праекце

Самыя важныя навіны Беларусі

Гэты сайт прызначаны для стварэння штодзённага дайджэсту самых важных навінаў выбараў прэзідэнта Беларусі.

Не сакрэт, што ня ўсе маюць магчымасць карыстацца Інтэрнэтам, а паза межамі Інтэрнэта свабоднай інфармацыі ў Беларусі практычна не існуе.

Таму мы стварылі гэты праект, дзе кожны дзень будуць змяшчацца самыя важныя навіны Беларусі ў фармаце зручным для раздрукоўкі. Кожны зможа самастойна спампаваць такі файл, раздрукаваць яго і раздаць знаёмым і сябрам.

Толькі так мы зможам прарваць інфармацыйную блакаду.

Чым можна дапамагчы?

Рабіць мясцовы дайджэст навінаў — будзе добра, калі будуць рабіцца версіі адаптаваныя да пэўных рэгіёнаў Беларусі з мясцовымі навінамі. Таму шукаем рэгіянальных рэдактараў.

Рэклама праекта — праекту павінна найшырэйшая вядомасць, толькі тады ён прынясе плён. Паведамляйце пра сайт сваім сябрам, пастаўце спасылкі на сваіх старонках, дадайце ў подпісы на форумах і блогах.

Тэхнічная падтрымка — калі хто зможа прапанаваць надзейны высокахуткасны хостынг будзем толькі ўдзячныя. Але памятайце, што сайт можа быць падвергнуты атацы, ад чаго могуць пацярпець Вашыя сайты, якія мецяцца побач.

Фінансвая падтрымка — ахвяраваньні можна пералічыць на ўказаныя на галоўнай старонцы сістэмы Вэмані і Яндэкс.Грошы.

Сувязь

З намі Вы можаце звязацца па электронный пошце belnewsinfo@gmail.com. Дзяля аблягчэння апрацоўкі Вашых лістоў дакладна запаўняйце поле «Тэма» (Subject). Карыстайцеся на пачатку тэмы спецыяльнымі пазначэннямі: навіна для дайджэсту — [news], мясцовы рэдактар-валанцёр [editor], рэгіён — [belarus]. Напрыклад так будзе выглядаць тэма ліста з навіной з Віцебска: [news-vitebsk] Чарговае затрыманне. А прапанова стаць рэдкатарам з Глыбокага будзе такой: [editor-glybokae] Магу рабіць глыбоцкі дайджэст.

З Богам!

Mar. 06, 2006 // 06:03 | Каментары (1)

Аб праекце "Навіны і апошнія падзеі. Штодзённы дайджэст. Беларусь палітычная"

Mar. 06, 2006 // 12:18 | Каментары (1)

Навіны выбараў. Віцебск №001

Падзеі

Арыштаваны наклад “Народнай Волі", прысьвечаны падзеям 2 сакавіка! Прычынай затрыманьня “Народнай Волі” стаў зьмест апошняга нумару. Артыкулы “2 сакавіка, Менск, “Усебеларускі народны хапун”, “Чорны чацьвер”, “Стралялі”, а таксама шматлікія фатаздымкі паведамлялі падрабязнасьці падзеяў зьбіцьця Аляксандра Казуліна. Газэта надрукавала і поўны выступ Аляксандра Казуліна, які быў скарочаны падчас трансьляцыі на першым канале БТ. Згаданы нумар “Народнай Волі” выйшаў накладам 250 тысяч асобнікаў. Яго затрымалі ў мінулую суботу на тэрыторыі Дубровенскага раёну яго пры перавозцы ў Менск з друкарні Смаленску.

Цытаты

Старшыня віцебскай ўчастковай камісіі № 52 спадарыня Шубіна аддала загад выдаліць маё прозьвішча з выбарчых сьпісаў. Менавіта на гэтым участку я галасаваў на парлямэнцкіх выбарах у 2004-м годзе, і тут жа выконваў функцыі назіральніка. Тым самым часам распаўсюджваў у Першамайскім раёне Віцебску ўлёткі з заклікам не хадзіць на датэрміновае галасаваньне, і атрымаў за гэта пакараньне — 10 сутак арышту. Менавіта мая грамадзкая актыўнасьць у часе мінулых выбараў сталася падставай для таго, каб выкрасьліць мяне са сьпісу віцебскіх выбарцаў. Валеры Шчукін

Людзі

Дэпутат гарсавету Вольга Карач павіншавала віцебскіх жанчын з Міжнародным днём жаночай салідарнасьці імя Клары Цэткін. 30 000 віншаваньняў віцяблянкі знайшлі ў сваіх паштовых скрынях.

Абвесткі

Тыя, хто цікавіцца працэдурай Народнага галасавання, могуць зьвяртацца да Уладзіміра Плешчанкі (каля “Сіняга дома”, панядзелак і чацьвер, 11.00–13.00).

Спампаваць версію для друку (PDF)

Mar. 06, 2006 // 22:27 | Каментары (0)

Навіны выбараў. Беларусь №001

Падзеі

ЦВК не акрыдытаваў міжнароднымі назіральнікамі лідэра СПС М. Белых і дэпутата дзяржаўнай думы РФ В. Рыжкова. Сакрата ЦВК лазавік заявіў, што статус міжнародных назіральнікаў гэтым грамадзянам Расеі прадастаўлены быць не можа.

На кандыдата ў Прэзідэнты Аляксандра Казуліна ўзбуджана дзве крымінальныя справы. Адна справа па артыкулу 339 ч. 2 КК Рэспублікі Беларусь (злоснае хуліганства) за спробу прайсці ў прэссцэнтр, другая — 339 ч. 1 (хуліганства) за разьбіты партрэт Лукашэнкі.

Выступы Казуліна і Мілінкевіча зноў падвергнутыя цэнзуры. З паведамлення Казуліна выразалі цытаты аб камандзіры СОБР Паўлючэнка і асабістыя характарыстыкі дзеючага прэзідэнта. З выступу Мілінкевіча зніклі каментары адносна выказвання Лукашэнкі аб жыцці Ф. Скарыны ў Пецярбурзе.

Цытаты

Казулін заклікаў жыхароў Гародні прыехаць у Менск 19 сакавіка ці выйсьці ў на вуліцы ў сваім горадзе. Яго прэсс-сакратара патлумачыла: «он призвал граждан Беларуси, которые будут голосовать не за Лукашенко, продемонстрировать то, как их много, своим присутствием на улицах столицы. Но сделать это мирно, не поддаваясь на провокации. Может, даже цветы милиции дарить». Генадзь БУРАЎКІН, паэт: “Лічу: мы ўжо — як нацыя, як народ — вартыя таго, каб кіраўніком быў чалавек высокаадукаваны, маральны, культурны...”

Факты

32 878 дзяцей сустрэлі год Маці без мамы! Амаль у палове выпадкаў сіротамі робяцца дзеці нарадзіўшыяся ў бацькаў, якія гадавалісяў няпоўных сем’ях або зусім без бацькоў.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Mar. 06, 2006 // 23:01 | Каментары (0)

@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@